😢 Праблема жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі ўсё яшчэ актуальная
У Горадні затрымалі мужчыну, які скінуў ёркшырскага тэр’ера з 9 паверха. Сабака спрабаваў заступіцца за гаспадыню, калі яе п'яны госць спрабаваў ужываць сілу. На мужчыну завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай.
Тым часам у сацсетках паведамляюць пра магчымае вяртанне так званага сухараўскага скуралупа Мікалая Кавалёва. Акаўнт з такім імем зʼявіўся ў сацсетцы трэдс і піша каментары пад пастамі, дзе шукаюць новых гаспадароў для жывёлаў
У 2022 годзе Кавалёва асудзілі на тры гады калоніі за жорсткае абыходжанне з жывёламі: даказалі гібель 14 катоў і кошак. З улікам амністыі і часу пад вартай ён правёў у зняволенні каля года і сямі месяцаў.
Цяпер міліцыя праводзіць праверку, каму належыць новасвтораны акаўнт – піша «Анлайнер».
Гэтыя выпадкі паказваюць, што тэма жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі застаецца балючай.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
Post #146709
1.37K

- 🤬 16
- 😢 2
- ❤ 1
- 🙈 1
- 👾 1