🤬 Сакрэтнае бюро ў Гомлі працуе на расейскую абаронку
Малапублічнае Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання яшчэ з савецкіх часоў займаецца софтам для складаных радыёлакацыйных і інфармацыйных сістэмаў. Цяпер прадпрыемства належыць расейскай кампаніі «Радыёфізіка», звязанай з ваенна-прамысловым комплексам РФ.
Паводле «Флагштока», у 2024 годзе больш за 94 % прадукцыі гомельскага бюро выраблялася ў інтарэсах Расеі, а ў 2025-м – больш за 91 %.
Сярод іншага КБСП распрацоўвала праграмнае забеспячэнне для радыёлакацыйнай станцыі «Волга» пад Ганцавічамі, якая ўваходзіць у расейскую сістэму папярэджання аб ракетным нападзе.
Раней BELPOL сцвярджаў, што больш за 500 беларускіх прадпрыемстваў выконваюць расейскія дзяржаўныя замовы або дапамагаюць абыходзіць санкцыі.
Post #146751
1.34K