TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146752 903
🤦🏼 Дадзеныя карыстальнікаў дзяржаўнага сэрвісу трапілі ў Telegram-бот

Уцечка адбылася праз сэрвіс «Обращения.бeл». Дадзеныя карыстальнікаў знайшлі ў Telegram-боце для «прабіву». У адкрыты доступ трапілі імёны, нумары тэлефонаў, электронныя адрасы і нават тэксты зваротаў у дзяржорганы.

Пра ўцечку афіцыйна не паведамлялі, піша «Зеркало».

Сярод тых, чые звароты былі знойдзеныя – дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Цэнтр лічбавага развіцця» Сяргей Белікаў, супрацоўніца газеты «СБ» Людміла Гладкая і прарасейская актывістка Вольга Бондарова.

Паводле законаў арганізацыя павінна была паведаміць пра ўцечку. Аднак інфармацыі пра інцыдэнт з «Обращения.бeл» пакуль няма. Таму незразумела, ці там не ведаюць пра здарэнне, ці проста вырашылі не паведамляць.

Усяго на сэрвісезарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў, а таксама 19 тысяч дзяржаўных органаў і арганізацый.
  • 🤣 8
More from @belsat
  1. Oct 10, 2026🚂 Цягнік Менск — Анапа зноў пойдзе ў абыход пасля атакі на чыгунку ў Бранскай вобласці У…
  2. Oct 10, 2026😯 У Мядзеле відавочцы заўважылі дзікага ваўка проста каля праезнай часткі Жывёліна падышл…
  3. Oct 10, 2026💰Былая прыбіральшчыца з Горадні купіла катэдж за 830 тысяч долараў. Але ёсць нюанс Тым ча…
  4. Oct 10, 2026😶‍🌫️ Доналд Трамп зноў пакрыўдзіўся на Нобэлеўскую прэмію, што дасталася не яму Ён заяві…
  5. Oct 10, 2026🔥У Франкфурце затрымалі фанатаў Макса Каржа пасля піратэхнічнага шоу Фанаты беларускага м…
  6. Oct 10, 2026😳 Тэлеграм-канал менскай ДАІ зноў хакнулі Спасылка, якая павінна весці на канал ДАІ з нав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →