Планавалася, што перамовы ўкраінскай і еўрапейскай дэлегацыяў з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа ў Маямі будуць трываць два дні, але завяршыліся ўжо пасля 6 гадзінаў.
Гэта супала з рашэннем ЗША прыпыніць санкцыі на экспарт расейскага дызельнага паліва да красавіка 2027 года. Трамп падзякаваў Пуціну за дамоўленасці аб пастаўках:
«Гэтая нафтавая ўгода з Расеяй – вялікая справа. У нашу краіну паступяць велізарныя аб’ёмы нафты. І гэта дызельнае паліва – менавіта тое, што нам трэба. Таму, шчыра кажучы, я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну»
Зяленскі раскрытыкаваў гэтае рашэнне:
«Падарункі Пуціну не спрацуюць на карысць міру. Расея „аддзячыць“ за дызель далейшым тэрорам і подласцямі. Дазвол Расеі прадаваць нафтапрадукты — гэта інвестыцыя ў вайну, якую трэба скончыць, а не працягваць»
Рашэнне Трампа таксама рэзка асудзіў Сенатар-дэмакрат Рычард Блюменталь:
«Рашэнне прэзідэнта зняць санкцыі з расейскага дызельнага паліва — гэта ганьба, якая робіць нас саўдзельнікамі вайны Пуціна супраць Украіны»
