TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146708 1.39K
У Польшчы закрываюць школы праз крывавы інтэрнэт-чэлендж. Што адбываецца?

У сеціве распаўсюджваюцца паведамленні пра магчымыя напады на школы 9 кастрычніка, а таксама відэа з людзьмі ў масках, якія пагражаюць расправай. Гэта называць «Крывавай Пятніцай».

Трывога ўзрасла пасля двух нападаў непадалёк ад Варшавы: 7 кастрычніка ў Астраленцы нажом паранілі дзевяць чалавек, сярод іх пяцёра - вучні.  А на наступны дзень у Лешчыдоле-Новінах 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў школы – адна жанчына памерла, яшчэ двое пацярпелі.

Праз гэтыя пагрозы ў некаторых населеных пунктах ваяводства заняткі адмянілі або перавялі на дыстанцыйнае навучанне, а ў Варшаве ўзмацнілі ахову школ і павялічылі колькасць паліцэйскіх патрулёў.

Паліцыя затрымала некалькіх падлеткаў, але кажа, што існаванне арганізаванага інтэрнэт-чэленджу «крывавая пятніца» пакуль не пацверджанае.
  • 😨 19
  • ⚡ 2
  • 😐 2
  • 😭 2
More from @belsat
  1. Oct 9, 2026☝️Так выглядае меліарацыя Пылавыя буры на Палессі: 15-17 метраў за секунду. Паўднёвы захад…
  2. Oct 9, 2026☝️У Польшчы за кантрабанду цыгарэтаў і абыход санкцыяў затрымалі двух беларусаў Шасцёра ча…
  3. Oct 9, 2026💥 #галоўнае за 9 кастрычніка ✔️ Колькасць беларусаў, якія загінулі ў вайне Расеі супраць…
  4. Oct 9, 2026☝️Дыверсія на мяжы з Латвіяй: аперацыя «пад чужым сцягам»? Агрэсіўны напад на мяжу Латвіі…
  5. Oct 9, 2026🐈 Каму «біялагічныя адкіды», а каму «чалец сям'і» Каля гаражоў «Магілёўхімвалакно» гарадж…
  6. Oct 9, 2026☝️Мянчук прадаў кватэру і аддаў грошы: напалохалі крымінальнай справай Менскаму пенсіянеру…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →