TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146547 1.36K
🧬 «Калі адмоўлю – усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомлі міліцыя патрабуе здаваць ДНК

Беларуска ў Threads распавяла, што ёй патэлефанаваў з такім патрабаваннем участковы. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх». Жанчыне сказалі, што ў выпадку адмовы напішуць рапарт у вышку і яе ўсё адно знойдуць. У выніку яна пагадзілася.

Адна жанчына ў каментарах распавяла, што ДНК у яе таксама бралі ў Новабеліцы, калі міліцыя правярала жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы.

Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў казаў пра жаданне стварыць максімальна поўную базу ДНК беларусаў. Але асобнага такога закону ў Беларусі няма.

Раней у СМІ ўжо была інфармацыя, што сілавікі ўжо збіраюць ДНК у палітвязняў, іх сваякоў, журналістаў і палітэмігрантаў праз падман альбо пагрозы.
  • 🤬 20
  • 👾 3
  • 🥴 2
  • 😡 2
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026👕 Чайка вырашыла адпачыць проста пасярод ажыўленай менскай вуліцы Аднак неабыякавая жанчы…
  2. Oct 6, 2026☝️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны К…
  3. Oct 6, 2026❗️ Фотафакт: Лукашэнку паказалі беларускі беспілотнік Як піша прэс-служба самаабвешчанага…
  4. Oct 6, 2026☝️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку МНС паведамляе, што яна…
  5. Oct 6, 2026💬 «Цяперашні стан дачыненняў нагадвае кветкі, якія прарастаюць скрозь асфальт. Прыкладна…
  6. Oct 6, 2026У Беларусі гарэла 90 тон саломы Паводле МНС, учора ўвечары ў Петрыкаўскім раёне адбыўся бу…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →