TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #144848 1.65K
Белсат У Беларусі хочуць увесці абавязковую ДНК-рэгістрацыю. Ці можна будзе адмовіцца? Зараз распрацоўваюць закон аб абавязковай геномнай рэгістрацыі грамадзян. Улады таксама працуюць над стварэннем так званага «генетычнага пашпарта». Пакуль невядома, у каго менавіта…
🧬 Радыё Свабода: у палітвязняў, сваякоў журналістаў і палітэмігрантаў ужо збіраюць ДНК

Стала вядома, што ў Беларусі рыхтуюць стварэнне агульнай базы ДНК грамадзян. Ініцыятарам выступіў Камітэт судовых экспертыз, а ідэю ўжо падтрымліваюць сілавыя структуры і дзяржаўныя органы.

Але падобная база можа выкарыстоўвацца не толькі дзеля расследавання рэальных злачынстваў, але для кантролю над грамадствам.

Паводле публікацыі Радыё Свабода, рэжым ужо збірае ДНК у няўгодных яму людзей, хоць для гэтага няма прававога рэгулявання. Прычым часам гэта робіцца з выкарыстаннем падману, хлусні або пагрозаў.

Адзін з журналістаў распавёў, што следчыя прыехалі да яго маці ў вёску і ўзялі сліну, заявіўшы: «Калі з вашым сынам нешта здарыцца, так яго лягчэй можна будзе апазнаць». У іншым выпадку бацькам журналісткі, якая жыве за мяжой, заявілі, што возьмуць іх ДНК замест яе, а на пытанне пра адмову адказалі: «Яны ўсё адно возьмуць у іх аналіз».

Паводле экспертаў, стварэнне падобнай базы можа стаць узаконьваннем практыкі, якая ўжо фактычна існуе.
  • 🤬 24
  • 👾 3
  • 😡 3
  • ❤ 2
  • 🗿 2
  • 😁 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026😺 Усё, халява скончылася? ChatGPT пачне таемна маркіраваць свае тэксты! Калі вы звыклі пі…
  2. Oct 6, 2026▪️На пажары ў Лідскім раёне загінула жанчына. Папярэдне, ейны сужыцель заснуў з цыгарэтаю…
  3. Oct 6, 2026☝️«Наша ніва»: сілавікі арыштавалі галоўнага доктара Берасцейскай абласной больніцы Гаворк…
  4. Oct 6, 2026📌 Пракурораў адправілі ў садок. Вучыць патрыятызму тых, хто яшчэ не ўмее трымаць лыжку? �…
  5. Oct 6, 2026💱 Курсы валютаў 6 кастрычніка Еўра і долар сёння паказалі заўважны рост: плюс 4,5 і 3,5 к…
  6. Oct 6, 2026✍️ Украінскія войскі здолелі выйсці да мяжы з РФ на адным з участкаў у Харкаўскай вобласці…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →