💥 #галоўнае за 2 кастрычніка
✔️Мікола Статкевіч расказаў пра сваю сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўразвязу ў Беларусі
✔️Павел Латушка паведаміў пра маштабныя спробы вярбоўкі людзей з ягонай каманды
✔️«МЗС Польшчы было супраць нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі. За нармалізацыю былі [польскія] спецслужбы». Былы дыпламат Вітальд Юраш раскрыў трохі закулісся «адлігі» ў стасунках Лукашэнкі з Захадам
✔️Лукашэнкаўскі ўрад распрацаваў шэраг паправак у закон пра сімволіку. Калі іх зацвердзяць, з гербам «Пагоня» могуць канчаткова расправіцца
✔️Прэс-сакратар украінскай Памежнай службы заявіў, што рэтранслятары на беларускім Палессі пастаянна змяняюць дыслакацыю
✔️Беларусы выратавалі бабруйскі прытулак для сабакаў, якому выставілі жорсткі ўльтыматум адносна зямельнага ўчастку
✔️У сталіцы Малдовы праводзілі эвакуацыю аэрапорту праз паведамленне аб замінаванні
✔️На «Беларусьфільме» ствараюць мульцік пра чараўнікоў з «айчыннага Хогвартсу». Паводле сцэнару, ён месціцца ў роднай вёсцы Лукашэнкі
✔️Няўважлівы кіроўца знёс святлафор на менскім скрыжаванні, але ўсё магло скончыцца куды горш
✔️«Нобэлеўскі тыдзень» ужо грукаецца ў дзверы. Каго лічаць фаварытамі сёлета?
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 12 новых імёнаў, цяпер там 888 чалавек
▫️22-гадовай бабруйчанцы далі «хатнюю хімію» за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»
▫️Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні
▫️YouTube-канал, куды Сяргей Ціханоўскі выкладае запісы сваіх вершаў, прызнаны «экстрэмісцкім»
Post #146435
1.24K

- ❤ 3