TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146477 608
😡 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра»

Пра лютаванні сілвікоў жанчына распавяла ў Трэдс.

Першыя 10 дзён яна правяла на Акрэсціна. Там у двухмеснай камеры ўтрымлівалі па 15 жанчын. Матрацаў і цёплых рэчаў не давалі. У гэты час быў разгар пандэміі COVID-19, у многіх зняволеных знік нюх і пачалася ангіна:
«Жанчыны з месячнымі, якім не давалі сродкаў гігіены, спалі штабелямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць».


Вольга таксама кажа, што допыты ў КДБ маглі працягвацца па шэсць гадзін — без ежы, вады і магчымасці схадзіць у туалет:
«Ад ежы, якую давалі раз на дзень (калі з допыту не прывезлі ў патрэбны час, то ежы няма ніякай), пачалася ваніты».


Паводле жанчыны, у камеры з ёй былі і тыя, хто перажыў яшчэ больш жорсткае абыходжанне:
«Адну жанчыну прывезлі сінюю ад сінякоў, як ізалентай абматаную. Ёй нацягнулі майку на галаву і жорстка збівалі ў адным пакоі, пакуль у суседнім гэтак жа білі яе мужа і сына».

Яшчэ адну затрыманую, паводле Скрашчук, прывезлі ў кайданках на руках і нагах, злучаных паміж сабой жалезным ланцугом.

#рэпрэсіі
  • 🤬 18
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 3, 2026😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акін…
  2. Oct 3, 2026«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі д…
  3. Oct 3, 2026📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын У агульным рэйтынгу гендарнай…
  4. Oct 3, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Шакавальныя п…
  5. Oct 3, 2026🚗 Кіроўцу Bentley, які мае 125 штрафаў, пакаралі толькі трыма месяцамі пазбаўлення правоў…
  6. Oct 3, 2026🧐 Васількі, буслы, жэмчуг і больш за 10 тысяч дэкаратыўных элементаў Беларусь павезла на…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →