TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146427 1.03K
📍Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні

Нарколагу-псіхіятру з папраўчай калоніі №24 у пасёлку Зарэчча Паўлу Бурвелю хапіла двух размоваў з экс-палітзняволенай, каб вызначыць, якую «псіхічную хваробу» яна мае.

Вось як апісвае гэтую сітуацыю сама Шарэнда-Панасюк:

«Першы раз Бурвеля я ўбачыла, калі вывелі з ШІЗА для гэтак званага медагляду псіхіятра. Адразу сказала яму, што ў ягоных паслугах патрэбы не маю. Ён: "А чаму?" - "А таму што я палітзняволеная, таму што мяне трымаюць тут незаконна, таму што тэрор..." - "І вы ў гэта верыце?" І пасміхаецца гэтак з мяне-недарэкі. Аааа, стоп! Палітзняволеных у нас няма, знаёмая песня.

Усё з гэтым "медыкам" зразумела, я рэзка перарвала размову і сышла. А Павел Іванавіч, падазраю, пакрыўдзіўся, адчуў дысананс з усеагульнай любоўю да сябе.

Ува што верыць ён сам, ён патлумачыў мне пры наступнай сустрэчы, пяпярэдне націснуўшы "выкл." на відэарэгістратары. - "А я вось веру, што за Лукашэнку прагаласавала 80%, што на мітыгні супраць яго выйшла 2-3 тысячы чалавек, што маіх таварышаў пабілі і таму правільна вас тут прэсуюць!"

[...]

- "Дык вы лекар альбо кат?" Не столькі пыталася ў яго, як канстатавала факт.

Напрыканцы 2022-га, калі мяне ўжо бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА, Павел Іванавіч Бурвель звольніўся з калоніі. Але "падарунак" пасля сябе пакінуў.

У чэрвені 2023-га адна з ягоных "кліентак" збіла мяне ў ПКТ, адміністрацыя тады заварушылася, пачала імітаваць расследванне выпадку, у выніку чаго ў мае рукі патрапілі паперы, якія вяла на мяне медчастка калоніі. Ляжала там і дакладная запіска псіхіятра за восень-2022. Чорным па белым Павел Іванавіч Бурвель пісаў: "Называет себя политзаключенной. Диагноз – параноидальное расстройство личности". І подпіс»
  • 🤬 17
  • ❤ 4
More from @belsat
  1. Oct 2, 2026🍁 «Назапасілі настрою на ўсю зіму» Пад Менскам у бліжэйшыя выходныя беларусы будуць святк…
  2. Oct 2, 2026☝️«У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна» Міністр замежных спра…
  3. Oct 2, 2026☝️Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Ген…
  4. Oct 2, 2026☝️«Наглядчык» па вайне: Лукашэнка прызначыў вайскоўца Муравейку ў сваю адміністрацыю «Грыз…
  5. Oct 2, 2026💥 #галоўнае за 2 кастрычніка ✔️Мікола Статкевіч расказаў пра сваю сустрэчу з афіцыйнымі п…
  6. Oct 2, 2026💬 «Частка з іх не размешчаныя стацыянарна, а перамяшчаюцца» Прэс-сакратар украінскай Паме…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →