TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146437 1.43K
☝️Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць

Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Генрыха Акалатовіча не могуць прадаць з аўкцыёнаў: на таргі ніхто не прыходзіць. Пакупнікоў не знайшлося ні на Volkswagen, ні на абраз XVIII стагоддзя, які выстаўлялі на продаж тройчы.

Цяпер пляцоўка "БелЮрЗабеспячэнне" прапануе спагнанніку пакінуць непрададзеную маёмасць сабе ў кошт пагашэння, нібыта, запазычанасці святара.

Арыштаваны зямельны ўчастак Генрыха Акалатовіча ў Баранавіцкім раёне выставілі на продаж ужо шосты раз. Таргі аб'яўляліся з лютага, але ніхто на іх не зарэгістраваўся. Наступны аўкцыён запланаваны на кастрычнік. Мясцовыя жыхары адгаворваюць усіх ад такой пакупкі са словамі "гэта грэх - браць чужое".

Ксёндз Генрых Акалатовіч быў прыгавораны да 11 гадоў калоніі па абвінавачанні ў «здрады дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі і адправілі ў Рым. Маёмасць святара працягнулі канфіскаваць для пагашэння, нібыта, "даўгоў". ☝️
  • ❤ 10
  • 🎉 10
More from @belsat
  1. Oct 3, 2026💥 #галоўнае за 3 кастрычніка ✔️ Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства белар…
  2. Oct 3, 2026🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закр…
  3. Oct 3, 2026😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акін…
  4. Oct 3, 2026«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі д…
  5. Oct 3, 2026📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын У агульным рэйтынгу гендарнай…
  6. Oct 3, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Шакавальныя п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →