TGViewer
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! @christianvision · 1.67K subscribers
Post #5194 807
«Гэта грэх — браць чужое»: што кажуць у Новай Мышы пра зямлю Акалатовіча

Пасля нашай навіны пра продаж з аўкцыёну старых абразоў, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча, з намі звязаліся жыхары вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Яны распавялі яшчэ пра адзін маёмасны сюжэт — арыштаваную бацькоўскую зямлю святара на вуліцы Безымяннай, 12.

Паводле мясцовых, гэты ўчастак ужо спрабавалі прадаць з аўкцыёну, але пакупніка не знайшлося. Цяпер ён зноў выстаўлены на паўторныя таргі: аўкцыён прызначаны на 2 ліпеня, пачатковы кошт — 6 600,98 рубля. На ўчастку, як кажуць жыхары, знаходзіцца зямля пад агарод і гаспадарчая пабудова — хлеў. Сельсавет гатовы аддаць гэтую зямлю бясплатна.

Суразмоўцы кажуць, што мясцовыя самі не хочуць браць гэтую зямлю і адгаворваюць іншых: лічаць яе несправядліва адабранай у ксяндза. «Гэта грэх — браць чужое», — так тлумачаць сваю пазіцыю людзі ў Новай Мышы. Прыезджых, паводле іх словаў, таксама папярэджваюць: не звязвацца, бо калі справядлівасць калісьці вернецца, укладзеныя грошы і сам участак могуць стаць праблемай.

Гэта працяг гісторыі з маёмасцю ксяндза Генрыха Акалатовіча. Раней у яго ўжо арыштавалі і выстаўлялі на продаж аўтамабіль, зямельны ўчастак, а цяпер — і старыя абразы, якія ў апісаннях саміх аўкцыёнаў названыя аб’ектамі гістарычнай і культурнай каштоўнасці.
  • 🙏 20
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @christianvision
  1. Oct 1, 2026Во Франции продолжают рассказывать о поддержке российской армии Свято-Елисаветинским монас…
  2. Sep 30, 2026Цэрквы, касцёлы і Псалмы ў ТыкТоку новага ўпаўнаважанага Паглядзелі ТыкТок Алега Дзячэнкі…
  3. Sep 30, 2026Чаму новы ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў можа быць небяспечнейшы за папярэдніка «Белсат»…
  4. Sep 30, 2026Днямі на афіцыйным сайце Гродзенскай епархіі з’явіўся артыкул, ці не галоўная адметнасць я…
  5. Sep 30, 2026«Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць», — маліўся Хрыстос на крыжы. Ці можна дараваць…
  6. Sep 30, 2026Мониторинг преследований христиан в Беларуси за сентябрь 2026 года Собрали разные случаи з…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →