TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146483 925
🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закрытыя

За апошнія тры дні расейскія войскі шэсць разоў атакавалі масты ў Кіеве. Адзін з іх трапіў пад удар ажно тройчы, яшчэ адна атака адбылася раніцай 3 кастрычніка.

Праз пашкоджанні і пагрозу новых удараў улады абмежавалі або спынілі рух на пяці з шасці аўтамабільных мастоў сталіцы. Гэта ўжо сурʼёзна ўскладняе штодзённыя паездкі паміж двума берагамі Дняпра.

Паводле NYT, закрыццё мастоў не толькі ўскладніць жыццё кіеўцам, але і створыць праблемы з перавозкай прадуктаў, абсталявання і іншых грузаў паміж двума берагамі Дняпра. На левым беразе жыве каля мільёна чалавек, у той час як большасць дзяржаўных установаў і бізнесу знаходзіцца на правым.

Альтэрнатыўныя пераправы знаходзяцца прыкладна за 145 км ад Кіева, а іншыя – яшчэ бліжэй да фронту.

У выданні называюць гэтую сітуацыю «лагістычным жахам».
  • 🤬 11
  • 😢 1
  • 👌 1
More from @belsat
  1. Oct 3, 2026💥 #галоўнае за 3 кастрычніка ✔️ Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства белар…
  2. Oct 3, 2026😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акін…
  3. Oct 3, 2026«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі д…
  4. Oct 3, 2026📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын У агульным рэйтынгу гендарнай…
  5. Oct 3, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Шакавальныя п…
  6. Oct 3, 2026😡 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →