Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў, на якое пайшоў Менск, «мінімальнымі выдаткамі» у абмен на «вырашэнне сур'ёзных эканамічных пытанняў» з амерыканскім бокам. Што Менск хоча атрымаць ад ЗША і якія паслабленні могуць быць карысныя грамадству? Пра гэта ў эфіры праграмы «Наш дзень» на «Белсаце» паразважала экспертка, галоўная рэдактарка медыя «Plan B» і былая палітзняволеная Вольга Лойка.
«У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна [для Лукашэнкі]. Ён іх ведаў, перакручваў прозвішчы – гэта было нешта асабістае. А далей нейкія людзі, якіх ён не ведае, іх шмат, яны нудныя. А тут ёсць абсалютна відавочны эканамічны прафіт».
Некаторыя праваабаронцы лічаць, што перамовы не ўдаліся. Аднак яшчэ ў Менску Джон Коўл анансаваў, што паміж ЗША і Беларуссю яшчэ застаюцца пытанні, пасля вырашэння якіх могуць адбыцца дадатковыя вызваленні палітвязняў, а таксама дадатковае зняцце санкцыяў. ☝️
