💪 Беларусы выратавалі бабруйскі прытулак для сабакаў, за лічаныя дні сабраўшы неабходную суму для выкупу зямельнага ўчастку
Нагадаем: уласнік зямлі, на якой месціцца пабудова, вырашыў прадаць дзялянку ды дамогся праз суд высялення прытулку з гэтай тэрыторыі. Валанцёры тэрмінова абвесцілі збор, які неабыякавыя людзі здолелі «закрыць» нават з запасам.
«Усе сабраныя звыш сумы кошты пойдуць на ўладкаванне той самай зямлі, якую нам з вамі ўдалося выкупіць! Мы вельмі хочам перасадзіць сабачак з будынку ў вулічныя вальеры. Сабраная сума дазволіць нам забяспечыць для "хвосцікаў" лепшыя ўмовы!», – паведамляецца на старонцы бабруйскага прытулку ў Instagram.
Post #146411
1.48K