TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146428 921
🔍 Берасцейскія мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларускі тры старажытныя іконы, якія яна не мела намеру дэклараваць

Жанчына, якая мае грамадзянства РБ, аднак жыве ў Нямеччыне, заязджала на радзіму на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі. З гэтай прычыны яна паехала на «чырвоны калідор», каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку. У часе размовы з мытнікамі яна патлумачыла, што больш не мае пры сабе ніякіх каштоўных рэчаў, якія б падлягалі дэклараванню.

Аднак калі супрацоўнікі мытні вырашылі праверыць салон легкавіка, то знайшлі схаваныя пад чахламі сядзенняў іконы. Экспертыза ўстанавіла, што яны былі створаныя яшчэ ў XVIII ды XIX стагоддзях на тэрыторыі Расейскай імперыі. Гэта абразы «Божая Маці Ахтырская», «Божая Маці Толская», «Божая Маці Усіх Смуткуючых Радасць». Агульную вартасць усіх іконаў ацанілі ў 6 тысяч беларускіх рублёў.

У дачыненні да жанчыны распачалі адміністратыўны працэс.
  • 🤬 7
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 2, 2026🍁 «Назапасілі настрою на ўсю зіму» Пад Менскам у бліжэйшыя выходныя беларусы будуць святк…
  2. Oct 2, 2026☝️«У яго былі асабістыя ворагі, мучыць іх было прыемна і натхняльна» Міністр замежных спра…
  3. Oct 2, 2026☝️Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Ген…
  4. Oct 2, 2026☝️«Наглядчык» па вайне: Лукашэнка прызначыў вайскоўца Муравейку ў сваю адміністрацыю «Грыз…
  5. Oct 2, 2026💥 #галоўнае за 2 кастрычніка ✔️Мікола Статкевіч расказаў пра сваю сустрэчу з афіцыйнымі п…
  6. Oct 2, 2026💬 «Частка з іх не размешчаныя стацыянарна, а перамяшчаюцца» Прэс-сакратар украінскай Паме…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →