TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146390 1.55K
Белсат Вось так сёння выглядае пункт «Красны камень» 29 верасня туды прыляцелі дроны. У выніку адбыўся пажар, які пашкодзіў навес і прычэп грузавіка. Сам пункт размешчаны ў Бранскай вобласці Расеі, проста насупраць беларускага КПП «Селішча» у Гомельскай вобласці.…
🛑 Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праваабарончым канале @MAYDAYMog.

У прыватнасці, цалкам скасаваныя перавозкі па маршруце Навазыбкаў-Гомель. Прычына – на расейскім ўчастку трасы, па якой пралягае маршрут гэтых аўтобусаў, фіксуецца вялікая колькасць так званых «дронаў-пачакуноў». Гэта FPV-беспілотнікі, якія могуць знаходзіцца ў рэжыме чакання некалькі гадзінаў або нават дзён, пасля чаго рэагуюць на з'яўленне мэты і наносяць удар.

Цалкам спалучэнне паміж Браншчынай і Гомельшчынай не спыненае – працягваюць ездзіць прыватныя маршруткі. Паводле відавочцаў, якія рызыкнулі праехацца ў іх, кіроўцы разганяюцца больш як да 120 кіламетраў на гадзіну, каб знізіць рызыку патрапіць пад удар БПЛА.
  • 👌 10
  • ❤ 3
  • 🤯 2
  • 🎉 2
More from @belsat
  1. Oct 2, 2026📍Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні Нарколагу-псіхі…
  2. Oct 2, 2026😨 Няўважлівы кіроўца знёс святлафор на менскім скрыжаванні, але ўсё магло скончыцца куды…
  3. Oct 2, 2026🏃‍♀️ Бегаеце шмат, а тэхніка лепшай не становіцца? Магчыма, варта... навучыцца скакаць Зд…
  4. Oct 2, 2026🇲🇩 У Кішынёве эвакуявалі аэрапорт праз паведамленне аб замінаванні З будынку выводзяць п…
  5. Oct 2, 2026Post #146423
  6. Oct 2, 2026✍️ Камісія па этыцы КР папрасіла дэлегатаў не пасылаць адзін аднаго ў грубай форме падчас…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →