TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146422 1.54K
✍️ Камісія па этыцы КР папрасіла дэлегатаў не пасылаць адзін аднаго ў грубай форме падчас камунікацыі

Увагу на сітуацыю звярнула @euroradio.

Нагодаю для ўмяшання камісіі стаў напружаны дыялог у «Чаце рэфарматараў і рэфарматарак», дзе Мікіта Семяненка (Кааліцыя Латушкі і «Рух За Свабоду») быў пасланы «на**й» Іванам Краўцовым (фракцыя «Наступ»). Краўцова падтрымаў лайкам былы прадстаўнік згаданай фракцыі Яўген Каравулаў. А пачалося ўсё (паводле словаў Семяненкі) з абвінавачванняў з боку Краўцова: маўляў, дэмакратычныя сілы займаюцца «очковтирательством». Дасталася і Мікалаю Казлову з фракцыі АГП, якому Краўцоў закінуў «грантовое трудоустройство».

👀 Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады, прааналізаваўшы сітуацыю, параіла Краўцову з Каравулавым «устрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі», а яшчэ прынесці прабачэнні Казлову.

☝️А мы тым часам нагадаем пра нашае старое відэа, прысвечанае аўтэнтычнай беларускай лаянцы, якую можна выкарыстаць замест агульнапрынятых на постсавецкай прасторы расейскіх мацюкоў.

📷 Скрыншот: @euroradio
  • 🤣 19
  • 🤯 5
  • 🙈 3
  • 😡 3
  • ❤ 2
  • 👌 2
  • 🤬 1
  • 🥱 1
  • 🤪 1
More from @belsat
  1. Oct 3, 2026💥 #галоўнае за 3 кастрычніка ✔️ Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства белар…
  2. Oct 3, 2026🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закр…
  3. Oct 3, 2026😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акін…
  4. Oct 3, 2026«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі д…
  5. Oct 3, 2026📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын У агульным рэйтынгу гендарнай…
  6. Oct 3, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Шакавальныя п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →