TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146267 1.77K
☝️Нігерыец танчыць на ўсясветны рэкорд: без перапынку сёмы дзень

Бенджамін Дэніэл, вядомы як Бэн Дэнсер, плануе танчыць 168 гадзін – на 41 гадзіну даўжэй, чым цяперашні рэкорд. Свой марафон ён распачаў у аўторак, 22 верасня, а завершыць плануе ў аўторак раніцай 29 верасня.

33-гадовы Бэн Дэнсер займаецца прафесійнымі танцамі ўжо 18 гадоў. Перад пачаткам марафону ён прайшоў інтэнсіўную фізічную падрыхтоўку, змяніў свой рацыён харчавання і засяродзіўся на вугляводах і кардыятрэніроўках. Танцор харчуецца ўмерана, п'е дастаткова вадкасці, адпачывае 5 хвілін на кожную гадзіну танца. На месцы падзеі таксама дзяжурыць медычная брыгада на выпадак дапамогі.

Цяперашні рэкорд танца складае 127 гадзін і быў устаноўлены індыйскай танцоркай Срушці Судхір Джагтап у 2023 годзе, калі ёй было 16 гадоў. ☝️
  • 👏 10
  • 🤣 7
  • ❤ 6
  • 🗿 5
  • 🤷‍♂ 2
  • 🌭 2
  • 😨 2
  • 🙈 1
More from @belsat
  1. Sep 29, 2026✌️ «Твой дзень прыйдзе» Таракана з галавой Лукашэнкі разрывае сава. І надпіс па-фінску: «Т…
  2. Sep 29, 2026☝️29 верасня – гадавіна Статуту ВКЛ 497 гадоў: 29 верасня 1529 года быў зацверджаны 1-ы Ст…
  3. Sep 29, 2026☝️У Беларусі за Лукашэнкам знікла 1701 вёска З мапы Беларусі штогод знікаюць цэлыя вёскі і…
  4. Sep 29, 2026💥 #галоўнае за 29 верасня ✔️ Дроны ўначы атакавалі міжнародны КПП «Красны Камень» на мяжы…
  5. Sep 29, 2026✌️Андрэй Аляксандраў атрымаў міжнародную прэмію Free Media Awards 2026 Медыяменеджар і няд…
  6. Sep 29, 2026☝️ Пабудавалі, але не аднавілі У вёсцы Расла Смаргонскага раёну на Гарадзеншчыне пабудавал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →