🤷♂️ Беларус з Ляхавічаў знік ва Украіне праз тры дні фронту
36-гадовы Мікалай Анціпаў падпісаў кантракт у Разані і праходзіў падрыхтоўку ў Варонежы ў танкавым падраздзяленні. Яго першае баявое заданне пачалося 29 жніўня, праз тры дні пасля першага баявога задання яго прызналі зніклым без вестак.
Сястра зніклага Таццяна спрабуе разабрацца ў сітуацыі і сабраць дакументы для атрымання інфармацыі аб браце. Паводле яе слоў, у барацьбе за выплаты пасля яго знікнення сутыкнуліся адразу тры жанчыны: яна сама, жонка Мікалая і ягоная сужыцелька – усё з рознымі дзецьмі.
Беларус некалькі гадоў не жыў з жонкай, а ў маі гэтага года з'ехаў у Разань да іншай жанчыны і застаўся там. Праз тры тыдні ён падпісаў кантракт з расейскім войскам. Цяпер сястра збіраецца звярнуцца ў пракуратуру. ☝️
Post #146112
1.43K

- 🤣 16
- 🎉 11
- 🥴 7
- 😐 3
- ❤ 1