🌊 Тайланд змагаецца з маштабнымі паводкамі
Залевы накрылі Бангкок і іншыя рэгіёны Тайланду. Затопленыя дарогі, паралізаваны рух транспарту, сотні людзей былі вымушаныя эвакуявацца.
У асобных раёнах Бангкоку за некалькі дзён выпала больш за 30 см ападкаў. Улады абвясцілі ўсе 50 акругаў сталіцы зонамі стыхійнага бедства, каб паскорыць ліквідацыю наступстваў.
Паводле афіцыйных звестак, ад паводак ужо пацярпелі больш за 84 тысячы чалавек у 21 правінцыі краіны.
Post #146139
809