😢 Журналіст: у акупаваных Расеяй Алэшках на Херсоншчыне паведамляюць пра галодныя смерці
Пра гэта распавёў журналіст Алег Батурын са спасылкай на жыхароў гораду, якія нядаўна змаглі выехаць. Паводле іх, прадуктаў у горадзе амаль няма: рынак перастаў працаваць, а некаторыя людзі збіраюць і ядуць дзікарослыя расліны.
Паводле дадзеных ААН, паставак харчавання ў Олешкі не было з 26 траўня. Рада Еўропы заклікала забяспечыць гуманітарны доступ і бяспечную эвакуацыю цывільных з горада.
Сітуацыю ўскладняюць разбураная інфраструктура, адсутнасць нармальнай сувязі, замінаваныя дарогі і пастаянная небяспека з паветра. Жыхары кажуць, што баяцца нават выходзіць на вуліцу.
Post #146138
483