TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146134 1.39K
⛪️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай для надання ім найвышэйшай ахоўнай катэгорыі

Намінацыя «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII стст.» знаходзіцца ў Папярэднім спісе ЮНЭСКО яшчэ з 2004 года, аднак за 20 гадоў дзяржава так і не падала поўнае намінацыйнае дасье і не змяніла статус помнікаў:

«Фактычна Мінкульт афіцыйна распісаўся ў тым, што абараняць драўлянае дойлідства ад далейшых царкоўных «еўрарамонтаў» не ўваходзіць у яго планы. Прысутнасць беларускіх цэркваў на сайце ЮНЕСКА застанецца 20-гадовай піяр-дэкларацыяй, пакуль самі помнікі будуць працягваць фізічна разбурацца».

– піша тэлеграм канал «Спадчына».

На зварот «Спадчыны» чыноўнікі адказалі, што ўключэнне аб’екта ў Папярэдні спіс ЮНЭСКО не накладае на дзяржаву абавязкаў па яго далейшай распрацоўцы і ахове. Пры гэтым законы прадугледжваюць найвышэйшую катэгорыю «0» для каштоўнасцяў, якія ўключаныя або прапанаваныя ў Спіс сусветнай спадчыны.
  • 😡 13
  • 🤬 3
  • ❤ 1
  • 🤣 1
  • 😐 1
More from @belsat
  1. Sep 26, 2026💥 #галоўнае за 26 верасня ✔️ Беларускага актывіста Льва Міхеева выслалі з Грузіі і затрым…
  2. Sep 26, 2026❗️«Калі ў Беларусі стала бяспечна?» Беларусы пратэставалі перад Упраўленнем па справах зам…
  3. Sep 26, 2026🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой па…
  4. Sep 26, 2026🚨 Сілавікам хочуць даць яшчэ больш улады, на дарогах – новыя аварыі, а мядзведзі ўсё часц…
  5. Sep 26, 2026Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш: «Фактычна людзей караюць за ін…
  6. Sep 26, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Вынік удзелу…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →