Першую паўнавартасную рэцэнзію на яго традыцыйна апублікаваў журналіст і музычны крытык Аляксандр Чарнуха:
«У альбоме Alchemia артыстка раскрываецца з новага боку – высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом – гэта на 100% яе светаадчуванне і эмоцыя»
🎶 Зацаніць свежы альбом можна на Spotify, Apple Music і Yandex Music проста цяпер
📹 Відэа: rydlevskaya_a / Threads