🙌 Беларусы ўзнагародзілі амерыканскага спевака ордэнам Францішка Скарыны
Узнагароду ўручыла Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН.
Дык ордэн Францішка Скарыны атрымаў Багдан
Андрусішын (Данчык) за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова.
Багдан Андрусішын (Данчык) – сярод вядомых постацяў беларускай культуры ў эміграцыі. Ён нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку ў сям'і ўплывовых беларускіх дзеячоў. У творчым багажы спевака альбом «Беларусачка», «Мы адной табе належым», «Я ад вас далёка» і «Калядныя песні».
У 1989 годзе Данчык упершыню выступіў з беларускімі канцэртамі ў Менску і Вільні і стаўся ўсеагульным улюбёнцам беларускіх актывістаў 1990-х гадоў ☝️
Post #146114
877

- ❤ 18
- 👌 3
- 🤝 2
- 🏆 1
- 🙈 1