Паводле яе, без адпаведных умоваў атрыманыя ад продажу ўгнаенняў грошы могуць быць выкарыстаныя супраць беларусаў:
Кожнае эканамічнае пагадненне з дыктатарамі звязанае з рызыкай, таму што без адпаведных умоваў гэтыя грошы могуць быць пайсці на рэпрэсіі і на падтрымку расейскай вайны.
Канешне, мы цэнім высілкі прэзідэнта Трампа па вызваленні палітвязняў і заахвочваем да працягу гэтага гуманітарнага шляху, але калі казаць пра канкрэтна гэтую ўгоду, то тут больш пытанняў, чым адказаў»
— сказала Ціханоўская.
Нядаўна Доналд Трамп заявіў, што ЗША рыхтуюць буйную здзелку па закупцы беларускага калію як альтэрнатывы канадскім угнаенням. Першую партыю ўжо адгрузілі — 30 тысяч тон плануюць даставіць у порт Новага Арлеана ў кастрычніку.
