Чарговую выставу-продаж яго працаўнікі правядуць
27 верасня ў Антвэрпэне пры храме, які падпарадкоўваецца РПЦ.
Палітолаг Наталка Васілевіч мяркуе, што гандляркі хаваюць сваю прыналежнасць да скандальна вядомага манастыра і парушаюць закон.
"Сам гэты гандаль — дзейнасць незаконная. І ўжо былі выпадкі, напрыклад, у Італіі, калі мясцовыя ўлады звярталі ўвагу: сёстры з манастыра фактычна займаюцца камерцыйнай дзейнасцю без дазволу, маючы турыстычныя візы. Гэта нямэтавае выкарыстанне выдадзеных віз.
Менскі манастыр вядомы падтрымкай расейскага войска ў вайне супраць Украіны. У 2020 годзе ягоныя служыцелі адмаўляў каронавірус і падтрымалі Лукашэнку і ягоныя рэпрэсіі. ☝️
