TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146026 1.02K
☝️"Няма дарог, каб пайшоў транспарт"

Так адказваюць чыноўнікі Гомеля жыхарам прыгараднай вёскі Раманавічы. Мясцовыя  дамагаюцца асвятлення і падаўжэння аўтобуснага маршруту хаця б на прыпынак, бо дзеці ў школу ходзяць па гразі.

Яшчэ ў лютым чыноўнікі абяцалі выехаць на месца і даслаць грэйдэр для падсыпкі дарогі друзам, аднак "так ні разу і не прыехалі".

"Паглядзіце на відэа з месца - і вось па такім даводзіцца хадзіць увесь час. Пішам звароты - адказваюць: «Няма дарог, каб падоўжыць транспарт і зрабіць прыпынак бліжэй», - піша адна з жыхарак".


Спадзяванняў на лепшае таксама мала: у верасні абласны эканамічны суд прызнаў падрадную арганізацыю  «Будтрэст №14» банкрутам. ☝️
  • 🤬 6
  • 🌚 3
More from @belsat
  1. Sep 23, 2026🐗 Калі раптам вас цікавіць як начуюць кабанчыкі, то вось так У полі рапсу, утульна і па-с…
  2. Sep 23, 2026☝️Свята-Елісавецінскі манастыр у Заходняй Еўропе: гандлюе незаконна Чарговую выставу-прода…
  3. Sep 23, 2026💥 #галоўнае за 23 верасня ✔️ Трамп пацвердзіў жаданне купляць беларускі калій. Першае суд…
  4. Sep 23, 2026🐠 Абед у падводным царстве Гарадзенскі заапарк паказаў як кормяць насельнікаў акварыўмаў.…
  5. Sep 23, 2026🔥 Случак дамогся пакарання чыноўніка ў Слуцку За непаважнае стаўленне да роднай мовы. Пра…
  6. Sep 23, 2026🇵🇱 «Умова - поўнае спыненне агрэсіі»: намеснік кіраўніка МЗС Польшчы пракаментаваў сустр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →