🚢 Першае судна з беларускім каліем мае прыбыць у ЗША ў кастрычніку
У порт Новага Арлеана плануюць даставіць 30 тысяч тон хларыду калію – гэта будзе першая за чатыры гады фізічная пастаўка беларускага калію ў ЗША пасля зняцця амерыканскіх санкцый з галіны — піша Reform.nеws cа спасылкай на Argus Media.
Пры гэтым яшчэ 21 верасня Лукашэнка казаў, што ўвесь калій на гэты і наступны год у Беларусі ўжо «закантрактаваны».
Цяпер выявілася, што магчымасць адгрузіць частку прадукцыі амерыканцам усё ж такі ёсць.
Доналд Трамп раней заявіў, што ЗША працуюць над «буйной здзелкай» па закупцы беларускага калію, як альтэрнатывы канадскім угнаенням.
Post #145992
1.05K
Белсат 🤔 Трамп анансаваў падрыхтоўку да буйнога закупу беларускага калію У то час, як Лукашэнкі заявіў учора, што Беларусі ўжо «няма чаго» пастаўляць на Захад, бо ўся прадукцыя на гэты год ужо закантрактаваная. Але ці сапраўды праблема ў адсутнасці калію?

- 🤬 15
- 😡 2
- ❤ 1
- 😁 1
- 🌭 1
- 👀 1