22 кастрычніка 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХІ Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх.
✍️ Да ўдзелу запрашаюцца: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.
Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў.
У рамках канферэнцыі будзе паказаная выстава аднаго дня “Адкрыты архіў: скарбы роду Гарэцкіх”, дзе будуць прадстаўлены матэрыялы з архіва вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага.
Па ўсіх пытаннях: info@bellitmuseum.by, тэл. +375 17 395 44 47.
⏰ Пачатак а 10:00.
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 11).
