TGViewer
Літаратурны музей Літаратурны музей @bellitmuseum · 259 subscribers
Post #4136 82
“ХХХІ ГАРЭЦКІЯ ЧЫТАННІ. КОД РОДУ І ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА”
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

22/10/2026, 10:00

📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры


22 кастрычніка 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХІ Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М.І.Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх. Адкрыццё канферэнцыі – 10:00.

👥Удзельнікі: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.
 
Напрамкі канферэнцыі:
 
1️⃣Паэтыка і мастацкі космас твораў М.Гарэцкага.
2️⃣Літаратурны працэс ХХ-ХХІ стагоддзяў: традыцыі і наватарства.
3️⃣Код роду і праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
4️⃣Архіўная спадчына, тэксталогія і біяграфічныя даследаванні.
5️⃣Метадалогія сучасных даследаванняў творчасці М.Гарэцкага.
6️⃣Актуалізацыя творчай спадчыны М.Гарэцкага ў сучасным культурным і адукацыйным працэсах.
7️⃣Кампаратывістыка і рэцэпцыя беларускай класікі ў свеце.
 
Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў у І-м квартале 2027 г.
 
🔥Сапраўднай падзеяй у рамках канферэнцыі стане ўнікальная выстава аднаго дня “Адкрыты архіў: скарбы роду Гарэцкіх”. На ёй будуць прадстаўлены каштоўныя матэрыялы з архіва вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага, якія ён збіраў і беражліва захоўваў на працягу ўсяго жыцця.
 
Запрашаем прадстаўнікоў СМІ і зацікаўленых слухачоў.
 
ℹ️Кантактная інфармацыя: info@bellitmuseum.by, тэл. +375 17 395 44 47 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).
  • ❤ 5
More from @bellitmuseum
  1. Oct 15, 2026🎨 «З любоўю да Радзімы»: Беларусь у акварэлях ❗️У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча…
  2. Oct 14, 2026photo post
  3. Oct 14, 2026photo post
  4. Oct 14, 2026Пра маму можна сказаць шмат, але часам самыя дакладныя словы знаходзім у вершах. Беларускі…
  5. Oct 13, 2026“З ЛЮБОЎЮ ДА РАДЗІМЫ” адкрыццё выстаўкі мастацкіх работ Віктара Данілава 14/10/2026, 18:00…
  6. Oct 13, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →