“З ЛЮБОЎЮ ДА РАДЗІМЫ”
адкрыццё выстаўкі мастацкіх работ Віктара Данілава
14/10/2026, 18:00
📍Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
👤Віктар Данілаў – вядомы беларускі мастак і педагог. Для яго Беларусь стала другой радзімай (першая - Расія), каб спазнаць і зразумець яе, Віктар Мікалаевіч ажыццявіў шмат падарожжаў. Убачанае ў Заслаўі, Ракуцёўшчыне ўвасобілася ў далікатныя акварэлі і жывапісныя працы.
🖼Архітэктурны пейзаж – любімы жанр мастака, тут знітоўваюцца гісторыя, архітэктура і прырода. Побач са старажытнымі храмамі можам убачыць сучасны гарадскі дворык альбо ціхую сельскую вулачку, знайсці душэўны спакой ці натхненне для творчасці. Многія працы, прадстаўленыя ў выставе, паказваюць Беларусь з вышыні птушынага лёту. І гэта не проста пейзаж з высокім гарызонтам, а жаданне падняць гледача над зямлёю, над будзённасцю, паказаць яму “красу, і светласць, і прастор”.
Персанальныя выстаўкі Віктара Данілава праходзілі ў Беларусі (Мінск, Віцебск, Нясвіж, Заслаўе і інш.) і за яе межамі. Мастацкія работы творцы знаходзяцца ў калекцыях музеяў Мінска, Віцебска, Оршы, Ліды, Маладзечна, Заслаўя, Нясвіжа, Самарканда, Пскова, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Англіі, ЗША, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Італіі і іншых краін.
🗓Выстаўка працуе з 14 кастрычніка па 30 лістапада 2026 года.
✅Уваход на прэзентацыю вольны.
Ш Ч Ы Р А З А П Р А Ш А Е М !
Post #4127
88
- ❤ 2
- 🔥 1