TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 686 subscribers
Post #3074 209
📓 15 кастрычніка ва Уроцлаве: сустрэча з Альгердам Бахарэвічам.

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у межах сустрэч цыклу “Доўгая дарога дадому” паразмаўляе з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, які сёлета будзе госцем Фэстывалю Бруна Шульца.

Сустрэча адбудзецца з нагоды выхаду ў Польшчы рамана “Сабакі Эўропы”, які сам пісьменьнік называе сваім opus magnum.

Перакладзеныя на польскую мову Яаннай Бэрнатовіч, “Сабакі Эўропы” спалучаюць у сабе рысы дэтэктыва, антыўтопіі, філасофскай парабалы, жахлівай казкі і рэалістычнага рамана. Зыходны пункт і адна з галоўных цікавостак кнігі – стварэнне аўтарам (і яго героем) штучнай мовы бальбута, якая ёсць своесаблівай формай лінгвістычнай свабоды, формай утопіі, што, як і ўсе іншыя, выяўляецца недасяжнай.


Размова адбудзецца па-беларуску, на польскую мову яе будзе перакладаць Жанна Нагіна.

⏰Пачатак а 17.00.
📍Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2

Уваход вольны.
  • 👍 7
  • ❤ 1
More from @bellitinfo
  1. Oct 15, 2026📓У Кацярыны Ваданосавай выходзіць кніга вершаў. У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве…
  2. Oct 15, 2026📝 22 кастрычніка ў Мінску пройдуць “ХХХІ Гарэцкія чытанні". 22 кастрычніка 2026 года ў Дз…
  3. Oct 15, 2026📘 Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях. У праскім выдавецтве Vesna Books выйшла н…
  4. Oct 15, 2026Ілюстратарка Кацярына Дубовік намінаваная на прэстыжную еўрапейскую прэмію 🎉 Кацярына Дуб…
  5. Oct 14, 2026У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны засн…
  6. Oct 14, 2026📖 Шэсць імпрэз віленскай PRADMOVA, якія варта наведаць (па версіі Bellit.info): 16 кастры…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →