TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 686 subscribers
Post #3077 193
Ілюстратарка Кацярына Дубовік намінаваная на прэстыжную еўрапейскую прэмію 🎉

Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн (Litteraturpriset till Astrid Lindgrens minne) — міжнародную дзіцячую літаратурную прэмію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.

Прэмія штогод адзначае творцаў за іх кар'ерны ўклад альбо ўстановы за іх доўгатэрміновую ўстойлівую працу. У прыватнасці, гэта павінны быць "аўтары, ілюстратары, вусныя апавядальнікі і папулярызатары чытання", чые "творы найвышэйшай якасці і адпавядаюць духу Астрыд Ліндгрэн".


Усяго на прэмію ў 2027 годзе намінанавана 277 творцаў з 80 краін. Лаўрэаты будуць абвешчаныя 6 красавіка.

📚 Кацярына Дубовік — беларуская мастачка і ілюстратарка, лаўрэатка прэміі Цёткі, сярод аформленых ёю кніг — «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары, «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала, «Чараўнік Краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баўма, «Чаму Меша не мае хаты» і «Як Меша знайшоў хвост» Надзеі Ясмінскай і іншыя.
  • 🔥 17
  • 👏 4
More from @bellitinfo
  1. Oct 15, 2026📓У Кацярыны Ваданосавай выходзіць кніга вершаў. У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве…
  2. Oct 15, 2026📝 22 кастрычніка ў Мінску пройдуць “ХХХІ Гарэцкія чытанні". 22 кастрычніка 2026 года ў Дз…
  3. Oct 15, 2026📘 Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях. У праскім выдавецтве Vesna Books выйшла н…
  4. Oct 14, 2026У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны засн…
  5. Oct 14, 2026📖 Шэсць імпрэз віленскай PRADMOVA, якія варта наведаць (па версіі Bellit.info): 16 кастры…
  6. Oct 14, 2026📓 15 кастрычніка ва Уроцлаве: сустрэча з Альгердам Бахарэвічам. Паэт і перакладчык Андрэй…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →