Выйшаў Routledge Handbook of Contemporary BelarusВыдавецтва
Routledge выпусціла
Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка
Аляксея Кажарскага.
У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.
Сярод аўтараў выдання —
дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Яго раздзел
«How the Republic of Belarus Became Obsessed with Historical Memory» прысвечаны таму, як гістарычная памяць стала адным з важных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.
Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.
🔗 Больш пра кнігу і поўны змест
— на сайце Routledge