6 верасня 1933 года на тагачаснай польска-савецкай мяжы каля Стоўпцаў здзейсніўся абмен двух палітвязняў – Браніслава Тарашкевіча і Францішка Аляхновіча.
Пасля вызвалення Аляхновіч напісаў адныя з першых у гісторыі ўспаміны з савецкіх лагераў – "У капцюрох ГПУ". З галоўнай працай Тарашкевіча, правапісам, было інакш, саветы яго «выкінулі» і правялі рэформу расеізацыі беларускай мовы, а самога Браніслава выслалі ў Маскву ды 1938 годзе расстралялі. Аляхновіч пражыў крыху больш, аднак у 1944 годзе ў роднай Вільні яго забіў савецкі партызан.
Post #2994
306
