TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.6K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2784 · Back to latest

Older Posts 11 shown
Post #2783 396

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў

У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая экспазіцыя «Рэстаўрартар. Журнал гісторыі мастацтва, тэорыі і рэстаўрацыі».

Выстава прысвечана нябачнай працы рэстаўратараў музея – унікальнаму даследчаму, тэхналагічнаму працэсу захавання культурнай спадчыны.

Наведнікі могуць даведацца, як спецыялісты працягваюць жыццё музейным каштоўнасцям з дапамогай сучасных тэхналогій і навуковых методык, спалучаючы традыцыі і інавацыі.

Акрамя саміх адрэстаўраваных аб’ектаў – прадметаў побыту і рэлігійнага культу, ваеннага рыштунку і нават цацак, падрыхтавалі планшэты, на якіх паказваюцца асаблівасці рэстаўрацыйнай працы.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • 👍 7
  • ❤ 5
  • 👏 2
  • 🙏 1
Post #2782 437

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📌 Валерыя Чарнаморцава: У мяне больш 20-ці розных экскурсійных маршрутаў па Вільні

🔻 Паразмаўлялі з вядомай віленскай экскурсаводкай пра беларускія мясціны памяці.

https://racyja.com/by/kultura/u-mjane-bols-20-ci-roznych-ekskursijnych-marsrutau-pa-vilni/
  • 👍 13
  • ❤ 4
  • 👏 4
Post #2781 328

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец.

Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта!

Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі
  • 👍 11
  • ❤ 3
  • 👏 2
  • 🙏 1
Post #2771 357

Forwarded from Новы Час

Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна.

31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў ён быў вымушаны пакінуць Радзіму. У Чылі Дамейка стаў адным з самых аўтарытэтных вучоных, рэктарам універсітэта і чалавекам, якога лічаць адным з творцаў сучаснай краіны.

Але нават праз паўстагоддзя пасля выгнання ён казаў:
«Я ніколі натуралізавацца не патраплю… памру ліцвінам».
  • ❤ 13
  • 👍 3
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2770 444
🏰 Берасцейскі замак: гісторыя галоўнай рэзідэнцыі горада

Праект VisitBrest выпусціў анімацыйны ролік пра Берасцейскі замак — не толькі абарончае збудаванне, але і важны палітычны цэнтр сярэднявечнага горада.

Тут напярэдадні Грунвальдскай бітвы сустракаліся Вітаўт і Ягайла, праходзілі соймы і прымаліся дзяржаўныя рашэнні. Рэканструкцыя замка створаная на аснове архіўных крыніц, інвентароў і гістарычных планаў.

Гэта першы з двух матэрыялаў пра абарончую архітэктуру Берасця. Наступны будзе прысвечаны Берасцейскай фартэцыі XVII стагоддзя.

🔗 https://youtu.be/rJ8h03CwH3E
:::
YouTube Берасцейскі замак: гісторыя галоўнай рэзідэнцыі горада Каким был Брестский замок и почему он был гораздо большим, чем просто оборонительное сооружение? В этом видео мы знакомимся с историей главной резиденции средневекового Бреста — места, где Витовт и Ягайло встречались накануне Грюнвальдской битвы, проходили…
  • 🔥 7
  • 👍 1
  • 🤡 1
Post #2769 374
«Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку

28 ліпеня на Партызанскім праспекце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». На ім паказаныя маладыя мужчына і жанчына — зборныя вобразы беларускіх партызанаў. Пад выявай змешчаныя радкі Янкі Купалы.

Паводле падлікаў BGmedia, гэта ўжо чацвёрты ваенны арт-аб’ект у Брэсце. Адны гараджане хваляць працу і лічаць такую тэму лагічнай для Партызанскага праспекта. Іншыя пытаюцца: «Колькі можна пра вайну?» — і прапануюць часцей звяртацца ў гарадскім мастацтве да мясцовай культуры, навукі ды іншых перыядаў гісторыі.

Падрабязней — у матэрыяле BGmedia
  • 🤮 8
  • 🤔 3
  • 💊 2
  • 🤡 1
  • 🤪 1
Post #2768 368

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную сумесна з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі

На выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі.

У 2023 годзе на раскопках замка, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, былі знойдзены падмуркі, а ў 2025 годзе раскапаны перыметр Трэцяй вежы. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае две вежы. На выставе паказалі складанапрафіляваную цэглу нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Таксама тут дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка і інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV стагоддзя – кельмы крэўскіх майстроў.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • 👍 7
  • ❤ 5
  • 👏 2
  • 🙏 1
Post #2767 339

Forwarded from Белсат

🏰 17 будынкаў ужо знеслі: як змяняецца Пішчалаўскі замак

У Менску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замку, дзе дзесяцігоддзямі месцілася знакамітая Валадарка.

Будаўнікі ўжо дэмантавалі 17 старых будынкаў, пачалі ўзводзіць новыя аб'екты.

«Аб’ект мае 200-гадовую гісторыю і ёсць гістарычна-культурнай каштоўнасцю. Пасля маштабнай рэканструкцыі тэрыторыя Пішчалаўскага замку ператворыцца ў шматфункцыйны культурніцкі комплекс, інтэграваны ў гарадское асяроддзе»,
– абяцае «Менскбуд».
  • 🤬 4
  • 🤔 2
  • 👍 1
  • 🤮 1
Post #2766 322

Forwarded from Будзьма беларусамі!

❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца

Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца — непаўторны Васіль Калач — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863».

🗣 У новых серыях «Сармата» распавядаем пра вядомую і невядомую гісторыю шляхецкіх родаў. У чым сакрэт поспеху і заняпаду магнацкіх родаў? Што па сабе пакінулі Радзівілы? Куды зніклі Алелькавічы? Чым вядомы Сангушкі, Пацы, Тышкевічы? Што галоўнае: грошы або — гонар?

Адказы на ўсе пытанні — у новых серыях «Сармата».

«Наша гісторыя неаднакроць была ад нас схаваная. Як заклятыя скарбы. А наша задача, задача усёй каманды „Будзьма беларусамі“ — адшукаць тыя скарбы і падзяліцца імі, — кажа Васіль Калач. — Для мяне асабіста, даносіць да гледача забытую спадчыну — гонар. Тая традыцыя, тая культура, што збудавала наша сучаснае светаўспрыняцце — у вялікай долі і шляхецкая. Сармацкая, як казалі ў XVII стагоддзі, а не толькі сялянская. Варта памятаць. Нас адвучылі ад ведання свайго радаводу, аднак амаль у кожным беларусе ёсць хоць кропля шляхецкай крыві. Я мару, каб беларусы ўзялі лепшае ад сваіх шляхетных продкаў — гонар, годнасць, шчырае служэнне сваёй зямлі і вольнасць».


🧐 У першай серыі новага сезона раскажам пра Радзівілаў — адзін з самых уплывовых родаў ВКЛ.

Адкуль грошы ў Радзівілаў? Чаму прадстаўнікі роду паміралі маладымі? Хто абылгаў Пане Каханку і як працаваў чорны піяр XVIII стагоддзя? Што ў савецкі час было ў Нясвіжскім палацы? Ці засталіся Радзівілы сёння?

🗓 Пра ўсё гэта можна даведацца ўжо заўтра, 31 ліпеня, у 18:00 на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!». Падпісвайцеся, каб не прапусціць (калі для вас гэта бяспечна).
  • 👍 15
  • 👏 1
  • 🤗 1
Post #2765 406
🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам

29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна стаў Мінскам. Гэта адбылося ў перыяд савецкай русіфікацыі, аднак хто быў сапраўдным ініцыятарам перайменавання і дзе яно было распрацавана — у Маскве ці Мінску — дагэтуль невядома: адпаведныя архівы застаюцца закрытымі.

Назва Менск выкарыстоўвалася ад першай летапіснай згадкі горада, у дакументах Вялікага Княства Літоўскага, БНР і ранняй БССР. У 1991 годзе Мінгарсавет прапанаваў вярнуць сталіцы гістарычную назву, але ў Вярхоўным Савеце для гэтага не хапіла галасоў.

Больш падрабязна пра гісторыю назваў Менск і Мінск — у артыкуле «Зеркала»: https://zerkalo-12jun.online/news/cellar/132970.html?tg=3
  • 🤬 11
  • 😢 6
  • 💔 1
Post #2764 319

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск
 
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
 
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
 
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
 
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.

Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe
  • 👍 6
  • ❤ 5
  • 🤬 5
  • 😢 3
  • 💔 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →