MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве
Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае”( “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці.
“Гэтая гравюра – рэдкае акно ў гісторыю Берасця XVII стагоддзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, – з умацаваннямі, забудовай і храмамі, што зніклі назаўжды. Такія візуальныя сведчанні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжання ў склад Расейскай імперыі”, — распавядае пра набыты твор кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.
Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка.
Чытаць на сайце або без VPN.
Post #2861
433
