TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2857 386

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію

13 жніўня 1750 года ў 🪽Навагрудскім ваяводстве ВКЛ нарадзіўся кітабой, падарожнік, першы ўраджэнец ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію — Ксаверый Карніцкі.

У 1774 годзе ён эміграваў у Паўднёвую Амерыку, адкуль з Чылі накіраваўся ў кітабойную экспедыцыю да берагоў Аўстраліі. Дакладныя звесткі пра яго знаходжанне і дзейнасць там адсутнічаюць. На кантыненце ён жыў да 1791 года, пасля чаго вярнуўся ў Еўропу праз Марсэль.

Запісы ўласных падарожных успамінаў, зробленыя ў 1785–1791 гадах, Карніцкі перадаў у Польшчу, дзе іх захоўваў Юзаф Бжазоўскі. Аднак ні арыгінал, ні копіі не захаваліся — верагодна, рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны.

Карніцкі, паводле звестак, супрацоўнічаў з Паўлам Міхалам Мастоўскім — удзельнікам Барскай канфедэрацыі, які пасля эміграцыі ў Францыю ў 1774 годзе набыў маёнтак пад Парыжам і абвясціў сябе князем. Падчас вайны за незалежнасць ЗША Мастоўскі выказваў падтрымку калоніям у абмен на стварэнне княства «Hrabstwo Mostów» або «Nowa Polska» ў Фларыдзе, Вірджыніі ці Караліне, куды планаваў перасяліць значную колькасць мігрантаў з былой Рэчы Паспалітай. Праект прадугледжваў, што калонія будзе кіравацца ім і Карніцкім, а таксама атрымае месца ў Кангрэсе, асобную юрысдыкцыю, спадчынную ўладу і ўласнае войска. Пры гэтым княства павінна было быць звязана з ЗША толькі праз прадстаўніцтва ў Кангрэсе.

Памёр Ксаверый Карніцкі у Шэрбуры-Актэвілі (сёння на поўначы Францыі) у 1801 годзе.
  • 👍 6
  • ❤‍🔥 3
  • 🔥 3
  • 😁 1
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  2. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
  3. Oct 13, 2026«Сармацкі вус»: дзе жылі яцвягі і як ВКЛ страціла Падляшша? Чаму старажытны Драгічын лічыў…
  4. Oct 13, 2026📌 Паспелі даследаваць памежжа да міграцыйнага крызісу, далей толькі «маўчанне»? 📖 У ліст…
  5. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  6. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →