Роля Мілінкевіча ў пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай
Сябра БІПГ Ігар Станкевіч нагадаў пра яшчэ адну старонку дзейнасці Аляксандра Мілінкевіча — яго ўдзел у пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Напрыканцы 1980-х Мілінкевіч разам з паплечнікамі ездзіў у Воўчын — на радзіму Панятоўскага. У мясцовым касцёле Святой Тройцы шукалі парэшткі манарха, якія былі перавезены сюды ў 1938 годзе.
Да таго часу пахаванне было фактычна разрабаванае. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, з частак трунаў рабілі вёдры, а мясцовы каваль на тых трунах танчыў у кароне. Тым не менш даследчыкам удалося знайсці тое, што захавалася ад пахавання. У 1988-м рэшткі былі афіцыйна перададзеныя тагачасным ўладам Польшчы і перапахаваныя ў Варшаве ў касцёле Св. Яна.
Мілінкевіч працягваў займацца гэтай гісторыяй і пазней: у 2004 годзе выйшла яго брашура «Воўчынская гісторыя».
На здымку 1987 года — Аляксандр Мілінкевіч з сынам і гісторыкам ды археолагам Міхасём Ткачовым
Post #2855
1.14K


- 👍 11
- 🔥 8