TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2715 434

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🥂У Крэўскім замку археолагі знайшлі манеты, частку даспеха і рэшткі верагоднай замкавай кухні

🏰У Крэўскім замку працягваецца новы сезон археалагічных раскопак. Даследаванні вядуцца ўздоўж усходняй сцяны ўнутранага двара, дзе летась археолагі выявілі падмуркі мураванай пабудовы, якая, як мяркуецца, была ўзведзена ў часы князёў Гедыміна і Альгерда. Побач знаходзіліся рэшткі яшчэ аднаго будынка, верагодна, драўлянага на каменным падмурку, піша смаргоньская раёнка.

«Падчас раскопак тут мы знайшлі арыгінальную дэкаратыўную макотру, шмат фрагментаў керамічнага посуду, косткі, нажы, таму лічым, што гэта была замкавая кухня»,

— расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Сярод апошніх знаходак — пацерка, дэкаратыўная накладка на пояс, жалезная пласцінка ад даспеха, фрагмент шыбы, а таксама манеты сярэдзіны XVI і XVII стагоддзяў. Паводле археолагаў, гэтыя знаходкі дапамагаюць лепш зразумець паўсядзённае жыццё жыхароў Крэўскага замка ў розныя гістарычныя перыяды.

Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі ў Telegram.
  • 👍 19
  • 🤡 1
More from @beliph
  1. Oct 17, 2026«Мы цябе нарадзілі, каб ты данесла праўду». У Вільні пачаўся фэстываль беларускай інтэлект…
  2. Oct 16, 2026🪨 Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана, загінулым у Другой сусвет…
  3. Oct 16, 2026🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам У Талачынскім раёне вучон…
  4. Oct 16, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім зл…
  5. Oct 16, 2026«Калі мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!» У архіў берлінскага аддзялення Інстытута імя…
  6. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →