🔫 У Кобрыне паказалі сцэну з праслаўленнем пераследу палякаў супрацоўнікамі НКВД
BGmedia апублікавала відэа перформансу, які адбыўся ў Кобрыне. У ім малады чалавек у форме НКВД распытвае жанчыну, ці не заўважала яна «засланых казачкоў з дзіўным акцэнтам», мяккім «д» і шыпячымі гукамі. Такім чынам стваральнікі пастаноўкі наўпрост абыгрываюць стэрэатыпныя асаблівасці польскага вымаўлення.
Фактычна такая сцэна апраўдвае пераслед людзей паводле нацыянальнай прыкметы і падае дзеянні НКВД у рамантызаваным выглядзе, нібы этнічныя чысткі былі чымсьці дапушчальным і правільным.
‼️Варта адзначыць, што падчас «польскай аперацыі» 1937–1938 гадоў (масавых рэпрэсій супраць палякаў і асоб польскага паходжання ў СССР) асобныя рэгіянальныя ўпраўленні НКВД сапраўды выяўлялі патэнцыйных ахвяр паводле польскага гучання прозвішчаў — у тым ліку выпісваючы іх з тэлефонных даведнікаў. Прозвішча магло стаць дастатковай падставай для арышту і наступных рэпрэсій.
Post #2667
1.22K
- 🤬 21
- 🤯 6
- 🤮 2
- 💯 1