Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае месца ў выглядзе лапідарыя.
Паказальна, што тлумачальны допіс адміністрацыі Маскоўскага раёна з'явіўся ў святочны выхадны. Паміж звыклых справаздач з ідэалагічных мерапрыемстваў чыноўнікам давялося аператыўна рэагаваць на грамадскі рэзананс вакол могілак.
Паводле сумеснай заявы ўладаў і Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання, надмагільныя камяні, якія дзесяцігоддзямі ляжалі ў Яўрэйскім мемарыяльным парку, разбураліся пад уздзеяннем ападкаў і перападаў тэмператур. Галоўны рабін Мардэхай Райхінштэйн дадаў, што пліты размяшчаліся хаатычна і не супадалі з рэальнымі пахаваннямі. У выніку бакі дамовіліся часова перамясціць мацэвы для каталагізацыі і ачысткі, каб пазней стварыць з іх адзіны архітэктурны ансамбль на Сухой.
Крыніца
#Мінск #могілкі #яўрэйскаяспадчына #лапідарыі
Post #2597
334


