🥂 Першы дыпламатычны прыём Народных амбасадаў Беларусі
7 жніўня ў Варшаве адбыўся першы дыпламатычны прыём, арганізаваны Народнымі амбасадамі Беларусі.
Мы сабралі разам дыпламатаў і дыпламатак з розных краін, міжнародных партнёраў і партнёрак, прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай дэмакратычнай супольнасці і нашых сяброў і сябровак, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць Беларусь і беларусаў.
Гэта быў вечар жывых размоў, новых знаёмстваў і сустрэч з тымі, з кім нас ужо звязваюць гады супрацоўніцтва. Без доўгіх прамоў і фармальнасцяў, але з вялікай колькасцю ідэй, планаў і размоў пра Беларусь.
Для Народных амбасадаў гэта першы досвед правядзення дыпламатычнага прыёму такога фармату — і мы вельмі рады, што ён атрымаўся менавіта такім: цёплым і ўтульным.
Дзякуем усім, хто быў з намі ў гэты вечар, і хто дапамог зрабіць гэтую сустрэчу магчымай!
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Post #558
42









