⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеянняў»
25 верасня ў Вільні юрыдычны дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і праваабаронцы абмеркавалі абарону беларусаў і адказнасць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі.
Падчас сустрэчы, у якой брала ўдзел і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве Алена Волкава, былі разгледжаны наступныя пытанні:
— сітуацыя з палітычнымі зняволенымі і рэпрэсіямі, якія працягваюцца;
— дакументаванне злачынстваў і міжнародныя механізмы адказнасці;
— транснацыянальныя рэпрэсіі і злоўжыванні механізмамі Інтэрпола;
— юрыдычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы і беларускі за мяжой;
— падрыхтоўка даследавання Belarus: «Welcome Home» — пра выпадкі затрыманняў і пераследу беларусаў і беларусак пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.
Больш падрабязней пра сустрэчу
👉 па спасылцы.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Post #578
8
