TGViewer
Народная амбасада Беларусі ў Літве Народная амбасада Беларусі ў Літве @belarusinlt · 101 subscribers
Post #569 41

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы 

3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька.

Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць літоўскаму парламенту за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю і падтрымку беларускага народа, а таксама за рашэнні, якія не прыраўнялі беларусаў да расіянаў. Асобна была адзначана прамова спікера Олекаса на пленарнай сесіі і яго віншаванне беларусаў з 25 жніўня — Днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Ключавыя тэмы сустрэчы:
– Старшынства Літвы ў Савеце ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў еўрапейскага парадку дня падчас старшынства Літвы;
– Падрыхтоўка да вызваленняў палітычных зняволеных. Ціханоўская падзякавала Літве за падтрымку ў пытаннях лагістыкі і легалізацыі;
– Магчымасць абмену беларускіх правоў кіроўцы без дадатковых экзаменаў для тых, у каго гуманітарны ВНЖ (па прыкладзе Польшчы) і ўвядзенне іспытаў на беларускай мове;
– Вяртанне Беларусі ў спіс краін, грамадзяне якіх могуць атрымліваць дзяржаўныя стыпендыі Літвы для навучання ў магістратуры, і аднаўленне гэтай магчымасці ў наборы на 2027 год;
– Абмеркавалі арганізацыю курсаў літоўскай мовы для беларусаў;
– Сацыяльныя пытанні, у тым ліку падтрымку для дзяцей з інваліднасцю;
– Будучыня Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і важнасць захавання доступу доступу беларусаў да адукацыі;
– Атрымалі прынцыповую згоду на падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы, арганізацыю і правядзенне пасяджэння Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Вільні.

«Літва застаецца адным з найбольш надзейных палітычных сяброў дэмакратычнай Беларусі. Наша галоўная мэта — ператварыць гэтую падтрымку ў яшчэ больш трывалыя і канкрэтныя дзеянні для беларусаў»,
— падсумавала Святлана Ціханоўская.
  • 👍 2
  • ❤ 1
More from @belarusinlt
  1. Sep 27, 2026⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеяння…
  2. Sep 26, 2026🚫 Студэнтам ЕГУ ў Беларусі пачалі забараняць выезд з краіны Студэнтаў Еўрапейскага гумані…
  3. Sep 25, 2026🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе…
  4. Sep 25, 2026Граждане Беларуси смогут запрашивать ВНЖ Литвы в Армении и Грузии Граждане Беларуси в Арме…
  5. Sep 21, 2026«Поездка за новым паспортом в Беларусь — это игра в рулетку с вашей свободой». Почему не с…
  6. Aug 18, 2026Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой?…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →