TGViewer
Светлана Тихановская Светлана Тихановская @tsikhanouskaya · 17K subscribers
Post #4792 7.03K
Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі

Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам.

Дамова дэкларуе дамоўленасць пра наступныя супольныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва:

📍Развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку праз аказанне дапамогі дэмакратычным сілам і актывістам грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным СМІ і прафсаюзам Беларусі ў межах праграмы EU4Belarus і праз нарошчванне адукацыйных ініцыятываў і магчымасцяў;

📍Садзейнічанне змякчэнню міграцыйных праблемаў для беларусаў за мяжой;

📍Прыцягненне да адказнасці ў рамках міжнародных механізмаў прадстаўнікоў рэжыму і асобаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах супраць Украіны;

📍Забеспячэнне вызвалення палітвязняў у Беларусі;

📍Маніторынг унутранай сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці парушэнняў правоў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў, НДА, рэпрэсаваных. Таксама гэта датычыцца спробаў рэжыму легітымізаваць сябе праз фіктыўныя выбары і ўдзел у агрэсіі супраць Украіны;

📍Маніторынг выканання правоў і свабодаў беларусаў за мяжой.
  • 👍 230
  • ❤ 90
  • 🔥 15
  • 👏 8
  • 🤯 6
  • ❤‍🔥 5
More from @tsikhanouskaya
  1. Sep 29, 2026Post #9812
  2. Sep 29, 2026Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынік…
  3. Sep 29, 2026Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце: «Пры дыктатуры хочуць, каб людзі маўчалі, былі пасл…
  4. Sep 29, 2026Ціханоўская ў Еўрапраламенце: «Дэмакратыям не патрэбная “цвёрдая рука”. Патрэбныя разумныя…
  5. Sep 29, 2026Cвятлана Ціханоўская прыбыла ў Брусель Тут яна выступіць на адкрыцці EU Parliamentary Demo…
  6. Sep 28, 2026«Галоўная перамога — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам» У інтэрв'ю БЕЛСАТ LIFE Святл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →