TGViewer
Channel ✦ Verified Channel
Светлана Тихановская
Subscribers
17K
Photos
6.3K
Videos
1.3K
Links
3.6K
Recent Posts 3 shown
Post #9780 1.51K
ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе

З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung (RLS). У праграме ўзялі ўдзел 11 беларускіх жанчын з Польшчы, Літвы і Германіі, пры гэтым конкурс сёлета склаў 5 чалавек на месца.

Акадэмія накіравана на падрыхтоўку жанчын з палітычным досведам да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскіх працэсах і прадстаўлення беларускай дэмакратычнай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Праграма ўлучала тэарэтычны блок па паліталогіі, канфлікталогіі і будаванні супольнасцяў, практычныя заняткі па адвакацыі, публічных выступах, асабістым брэндзе і пратаколе, а таксама сустрэчы з замежнымі дыпламаткамі і чэшскімі палітыкесамі. Сярод іх — былая віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай Камісіі Вэра Ёурава, былая кандыдатка на прэзідэнтку Славакіі Магда Вашарыява, дэпутаткі чэшскага парламента Катэрына Дэмэтрашвілі і Габрыэла Свараўска. Удзельніцы таксама наведалі МЗС Чэхіі, амбасаду Германіі, Амерыканскі цэнтр у Празе і штаб-кватэру Радыё Свабода.

Акадэмія таксама дала ўдзельніцам рэальны інструментарый для далейшай працы: разуменне палітычных працэсаў, навыкі работы з медыя і фарміраванне асабістага брэнду. Сустрэчы з еўрапейскімі і чэшскімі палітыкесамі і дыпламатычным корпусам далі ўдзельніцам наўпроставыя кантакты, якія могуць стаць асновай для будучага міжнароднага супрацоўніцтва. 

Акадэмія ўжо другі год рэалізуецца дзякуючы супольнай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Офіса Святланы Ціханоўскай і чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
  • 👍 58
  • ❤ 23
  • ❤‍🔥 8
  • 👏 2
  • 🤯 2
  • 😐 1
Post #9771 1.58K
Трэці дзень на 81-ай Генасамблеі ААН 🇺🇸❤️
  • ❤ 99
  • 👍 22
  • 🔥 8
  • ❤‍🔥 2
  • 👏 2
  • 🤯 1
Post #9770 1.91K
Святлана Ціханоўская пра недапушчальнасць легітымізацыі Лукашэнкі і неабходнасць улічваць беларускі аспект пры вырашэнні крызісу ва Украіне ў інтэрв'ю Deutsche Welle:
«Мой пасыл такі: цяпер не час гандляваць з дыктатарамі. Любыя здзелкі з імі вельмі рызыкоўныя. Трэба не прадаваць свае прынцыпы за тэрміновыя палітычныя выгады. Важна не дапусціць, каб гуманітарны трэк ператварыўся ў палітычны, каб Лукашэнку не прызналі прэзідэнтам Беларусі. Ён не толькі падаўляе ўласны народ, але і дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны.

Таму мы заклікаем дэмакратычны свет і асобныя краіны звярнуць увагу на наш рэгіён: трэба не толькі прадаставіць Украіне ўсё неабходнае для перамогі ў вайне, але і не выпускаць з выгляду Беларусь. Вырашаючы ўкраінскі крызіс, калі ласка, улічвайце і беларускі аспект. Мы не можам дапусціць страты незалежнасці нашай краіны. Лукашэнка распрадае наш суверэнітэт Расіі, і мы павінны выратаваць Беларусь».
  • 👍 86
  • ❤ 38
  • 🔥 3
  • 👏 2
  • 😢 2
  • 🤯 1
Older posts →

About this channel

How can I read @tsikhanouskaya without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Светлана Тихановская: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Светлана Тихановская have?
Светлана Тихановская (@tsikhanouskaya) has 17K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Светлана Тихановская know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →