🚫 Студэнтам ЕГУ ў Беларусі пачалі забараняць выезд з краіны
Студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якія знаходзяцца ў Беларусі, пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе. Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляе «Белсат». Наколькі гэтая практыка масавая, пакуль невядома.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі забараніў дзейнасць ЕГУ і прызнаў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».
У пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшла серыя ператрусаў і допытаў у людзей, звязаных з універсітэтам, а таксама іх сваякоў.
Паводле апошніх звестак «Вясны», у сувязі са «справай ЕГУ» ад пераследу пацярпелі як мінімум 175 чалавек.
Post #577
16
