АБФ Рэкамендуе!
29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні🔥
Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.
Сёлета вас чакаюць:
🌿выступы гуртоў і калектываў "Беларускі Цуд", "Гоман", "Ойра"
🌿пляценне вянкоў
🌿пошукі папараць-кветкі
🌿беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік
🌿распальванне вогнішча старадаўнім спосабам
Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе.
Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!
Рэкамендуем сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой перакус і коўдру для пікніка🙂
Інфармацыйная падтрымка: "Будзьма", крама "KROPKA", Карчма 1863, Музей Івана Луцкевіча
Post #1469
323

- 🥰 2
- ❤🔥 1
- 🆒 1